Усе навіны

Пуціла правёў 400 гульняў у клубнай кар'еры

25 верасня, 18:49
4

Нядаўні матч 22-га тура чэмпіяната Беларусі супраць «Шахцёра» (4:0) стаў юбілейным для паўабаронцы мінскага «Дынама» Антона Пуцілы ў яго клубнай кар'еры.

Вось за якія клубы ён выступаў, і колькі матчаў там правёў:

«Дынама-Мінск» – 167 матчаў

«Гамбург» (Германія) – 3 матчы

«Фрайбург» (Германія) – 47 матчаў

«Волга» (Расія, Ніжні Ноўгарад) – 37 матчаў

«Тарпеда» (Расія, Масква) – 20 матчаў

«Газіантэпспар» (Турцыя) – 40 матчаў

«Анкарагюджу» (Турцыя) – 37 матчаў

«Алтай» (Турцыя) – 49 матчаў