Усе навіны

Рэйманд Адэола: «Да кожнай гульні «Гомель» падыходзіць з жаданнем перамагаць. Але ў матчы з БАТЭ матывацыя адыграла вызначальную ролю»

27 верасня, 14:29

Паўабаронца «Гомеля» Рэйманд Адэола падзяліўся меркаваннем аб матчы з БАТЭ (2:1).

– Вельмі складаная гульня. БАТЭ, канешне, вельмі моцная каманда. Ведалі, што будзе нялёгка. Мы затрацілі шмат сіл. Добра, што перамаглі.

Нас аб'ядноўвае адзіны дух, жаданне перамагчы, працавітасць. Плюс, натуральна, вялізная праца трэнера і імкненне ўсіх гульцоў перамагаць, нашы старанні і вера.

Да кожнай гульні мы падыходзім з жаданнем перамагаць. Але ў матчы з БАТЭ менавіта матывацыя адыграла вызначальную ролю.

Наперадзе нас чакае мiнскае «Дынама». Гэта таксама вельмі моцны супернік.

Усё пачынаецца з працавітасці і веры, што мы можам зарабіць тры ачкі. Таму будзем настройвацца на перамогу, – сказаў Адэола.