Усе навіны

«Каспій» Плотнікава і Чарняка, а таксама «Аксу» Салаўя і Зямко пакінулі Д1 Казахстана

1 кастрычніка, 18:45

1 кастрычніка прайшлі матчы 24-га тура чэмпіянату Казахстана. Па іх выніках вызначыліся каманды, якія страцілі шансы на захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне.

Д1 Казахстана пакінулі «Каспій», за які выступаюць беларусы Максім Плотнікаў і Ілля Чарняк, а таксама «Аксу» Андрэя Салаўя і Яўгена Зямко.

«Каспій» набраў 16 балаў і замыкае турнірную табліцу. Плотнікаў правёў 20 матчаў, Чарняка ў 8 паядынках забіў 1 мяч.

«Аксу» з 18 баламі знаходзіцца на 13-м месцы. Салавей правёў 13 матчаў, забіў 2 мячы, Зямко выходзіў на поле ў 9 паядынках.