Усе навіны

Златан Ібрагімавіч: «Я самы найлепшы, а ўсіх астатніх - да д'ябла»

3 кастрычніка, 18:15

Былы форвард зборнай Швецыі Златан Ібрагімавіч расказаў аб рашэнні адмовіцца ад прагляду ў «Арсенале» у 17-гадовым узросце. «Арсен Венгер запрасіў мяне, але я не пайшоў у «Арсенал». Я не ўдзельнічаю ў праглядах. Не, не, вы не зразумелі. Я не хаджу не прагляды. Я найлепшы, а астатнія - да д'ябла», - сказаў Златан у інтэрв'ю Пірсу Моргану. 25 гадоў таму «Арсенал» цікавіўся маладым Ібрагімавічам, але швед вырашыў перайсці ў «Аякс».