Усе навіны

Хаві: «Замянілі Левандоўскага, таму шта ён атрымаў моцны ўдар нагой»

5 кастрычніка, 11:26

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві расказаў, чаму ў матчы Лігі чэмпіёнаў з «Порту» былі заменены Роберт Левандоўскі і Ламін Ямаль.

«Левандоўскі пакінуў поле, бо атрымаў па-сапраўднаму моцны ўдар нагой. Таксама Ламін (Ямаль) на працягу некалькіх хвілін даваў нам зразумець, што яго нудзіць і ў яго баліць жывот. Мы яго замянілі, таму што ён не мог працягваць далей», – сказаў Хаві.

Замест Левандоўскага на 34-й хвіліне выйшаў Феран Торэс, які забіў адзіны гол.