Усе навіны

Хадасевіч пра камбэк данецкага «Шахцёра» з 0:2 у ЛЧ: «Сюжэтная лінія годная кіно»

7 кастрычніка, 12:54

Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч на YouTube-канале «Дай праб'ю!» пракаментаваў вынік матчу паміж бельгійскім «Антвэрпэнам» і данецкім «Шахцёрам» (2:3) у 2-м туры групавога этапу ЛЧ.

«[4 кастрычніка] я працаваў на матчы «Антвэрпэна» і «Шахцёра». Вось ты сказаў пра Ньюкасл, куды зазірнуў Лігі Чэмпіёнаў. І ў Бельгію яна таксама прыехала, на гэты сціплы стадыён. І гэта была, увогуле, сюжэтная лінія годная кіно.

Пры гэтым данецкі «Шахцёр» у першым тайме выглядаў вельмі-вельмі дрэнна. Калі вы паглядзіце два забітыя мячы «Антвэрпэна», ну, першы, добра, хуткі, так, укаталі. А вось другі, калі ад галкіпера адна перадача ідзе, потым другая ідзе ў разрэз на таленавітага паўабаронцу [Артура] Вермерэна, які, магчыма, у «Барселоне» апынецца, і лік становіцца 2:0. Увогуле, катастрофа для Шахцёра. І зусім пераўтварэнне, у другім тайме, дзе «Шахцёр» уключыўся, дзе «Шахцёра» падціскаў, дзе «Шахцёр» забіў тры мячы: Сікан вызначыўся дублем і яшчэ Ракіцкі з дапамогай рыкашэту таксама са штрафнога забіў. Ну, і развязка на 96-й хвіліне, дзе Тобі [Алдэрвейрэлд] не рэалізаваў пенальці, і магчыма, была б нічыя ў гэтай сустрэчы. Узрушаючы сюжэт», – сказаў Хадасевіч.