Все новости

Карлас Алос: «Швейцарыя перамагла Іспанію ў Лізе нацый. Значыць, Беларусь можа біцца супраць любой каманды».

16 кастрычніка, 00:00

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос пракаментаваў нічыю са Швейцарыяй (3:3) у матчы кваліфікацыі Еўра-2024.

– Шкада, што мы не змаглі гэтую гульню скончыць перамогай.

– Вельмі цікавае рашэнне. Бахар адпрацоўваў у абароне, увесь час падыходзіў пад Малькевіча, працаваў на левым флангу абароны. Ці можаце вы падрабязней крыху распавесці пра гэтае рашэнне? Чаму яно было прынята?

– Я задаволены працай Бахара. Было так запланавана, каб ён у першым тайме больш дапамагаў крайняму абаронцу. І ў нападзе ў яго была свабода дзеянняў наперадзе. І ўсімі гульцамі я, у прынцыпе, вельмі задаволены.

– У плане контратакі напэўна мы выканалі ўсё, што маглі. Ці задаволены вы менавіта тым, як гульцы выконвалі свой план? Ці ўсё спрацавала так, як вы хацелі?

– Так, асабліва ў другім тайме. Мы добра выкарыстоўвалі свае моманты. У першым тайме ў нас не было так шмат момантаў, бо ў нас не было мяча. А ў другім тайме ў нас з'явіўся мяч і мы добра выкарыстоўвалі свае моманты.

– Я думаю, многія падзякуюць вам за гэтую гульню. А што скажаце вы зараз хлопцам у распранальні?

– Я ўжо рабятам сказаў у распранальні, што яны павінны выйсці адтуль з паднятай галавой. Што я вельмі ганаруся імі і яны павінны ганарыцца той працай, якую прарабілі.

Супернік – вельмі моцная каманда. У апошняй Лізе нацый яны перамаглі Іспанію. Гэтая каманда на добрым узроўні, і мы можам біцца супраць любой каманды, – адзначыў Алос.