Усе навіны

Іспанія ўпершыню з 2017-га здабыла тры сухія перамогі запар

16 кастрычніка, 10:14

Зборная Іспаніі на выездзе перамагла Нарвегію (1:0) і кваліфікавалася на Еўра-2024. Для «Фурыі рохі» гэта трэцяя запар перамога без прапушчаных мячоў. Да гэтага іспанцы адолелі Шатландыю (2:0) і Кіпр (6:0).

Апошні раз іспанская нацыянальная каманда мела серыю з 3+ запар сухіх перамог яшчэ 6 гадоў таму – у перыяд з верасня па лістапад 2017-га, калі каманду ўзначальваў Хулен Лапетэгі. Тады Іспанія атрымала перамогі над Італіяй (3:0), Ліхтэнштэйнам (8:0), Албаніяй (3:0), Ізраілем (1:0) і Коста-Рыкай (5:0).

Ужо да канца гэтага года падапечныя Луіса дэ ла Фуэнтэ могуць паўтарыць дасягненне каманды Хулена Лапетэгі. У лістападзе зборную Іспаніі чакае два заключныя матчы адбору на Еўра-2024 – выязны супраць Кіпра і дамашні з Грузіяй.