Усе навіны

Хёйлунд пра зборную Сан-Марына: «Я чуў, як яны казалі, што ў іх была ідэя зламаць мяне»

18 кастрычніка, 15:00

Нападаючы зборнай Даніі Расмус Хёйлунд выказаўся адносна грубай гульні Сан-Марына ва ўчарашнім матчы кваліфікацыі ЧЕ-2024.

«Я думаю, яны зрабілі мяне мішэнню. Я разумею італьянскі, і я чуў, як яны казалі, што ў іх была ідэя зламаць мяне.

На фатаграфіях відаць, што ў яго (верагодна, гульца, які ўдарыў Расмуса каленам у спіну – заўв.) у галаве была толькі адна ідэя», – сказаў Хойлунд.

Форвард «МЮ» забіў гол у гэтым матчы, адкрыўшы лік на 42-й хвіліне.