Усе навіны

Лекары «Баварыі» дапусцілі Ноера да ўдзелу ў матчах

19 кастрычніка, 09:00

Ужо хуткім часам брамнік «Баварыі» і зборнай Германіі Мануэль Ноер можа вярнуцца на поле пасля 10-месячнага перапынку.

Як паведамляе журналіст Kiker Георг Гольцнер, лекары далі зялёнае святло на яго ўдзел у матчы 8-га тура Бундэслігі супраць «Майнца», які адбудзецца ў суботу, 21 кастрычніка. Цяпер рашэнне за Томасам Тухелем і самім Ноерам.

Нагадаем, летась у снежні. Мануэль зламаў галёнку, калі катаўся на лыжах. З-за цяжкай траўмы 37-гадовы галкіпер прапусціў больш за 10 месяцаў. У яго адсутнасць вароты «Баварыі» абараняў Свен Ульрайх.