Усе навіны

Іван Бахар: «Звычайна са зборнай вяртаешся ў клуб без настрою»

20 кастрычніка, 11:10

Паўабаронца мінскага «Дынама» Іван Бахар падзяліўся меркаваннем аб матчы зборных Беларусі і Швейцарыі (3:3).

– Звычайна са збораў вяртаешся ў клуб без настрою, таму што ўпускалі перамогу, гублялі ачкі, дэманстравалі нездавальняючыя вынікі, а цяпер больш плюсаў, чым мінусаў.

У матчы са Швейцарыяй было цяжка. Здавалася, што не будзе шанцаў пераламаць гульню. Хаця ў перапынку трэнер сказаў, што ўсё ідзе па плане. Мы нават адразу крыху здзівіліся, таму што ў нас было мала падыходаў і шанцаў, бегалі ў асноўным у адборы без мяча. Але потым сапраўды ўсё склалася выдатна, – сказаў Бахар.