Усе навіны

У «МЮ» ацэньваюць зімовы трансфер Санча як вельмі верагодны

20 кастрычніка, 15:46

Вінгер «Манчэстэр Юнайтэд» Джэйдан Санча, верагодна, пакіне клуб узімку, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

У клубе лічаць гэта вельмі магчымым развіццём падзеяў. Адзіны спосаб Санча застацца ў камандзе – папрасіць прабачэння ў галоўнага трэнера Эрыка тэн Хага. Але ў гэтым пытанні няма яснасці, таму зімовы трансфер можа быць найлепшым выхадам з сітуацыі.

Была інфармацыя, што «Барусія» Дортмунд зімой паспрабуе вярнуць Санча. Паведамлялася, што «МЮ» забараніў футбалісту карыстацца ўсімі памяшканнямі першай каманды на базе. Статыстыка 23-гадовага англійскага вінгера тут.