Усе навіны

Мюлер выйграў 323 матчы ў Бундэслізе – гэта новы рэкорд турніру

22 кастрычніка, 13:28

У 8-м туры Бундэслігі «Баварыя» на выездзе абгуляла «Майнц» – 3:1.

Для нападаючага мюнхенцаў Томаса Мюлера гэта была 323-я перамога ў чэмпіянаце Германіі, у якім ён правёў 449 матчаў. Гэта новы рэкорд турніру, які папярэдні належаў Мануэлю Ноеру – 322 перамогі.

Мюлер у гэтым сезоне аддаў 3 галявыя ў 9 матчах ва ўсіх турнірах. Статыстыка 34-гадовага нямецкага нападаючага тут.

«Баварыя» знаходзіцца на 3-й пазіцыі ў Бундэслізе. Наступны матч – 24 кастрычніка супраць «Галатасарая» на выездзе ў ЛЧ.