Усе навіны

Рахманаў пра «Шахцёр»: «Працоўная кніжка ўжо была ў сейфе клуба. Але новы спартыўны дырэктар даў забарону на мяне і Арцёма Гурэнку, Бага быў у шоку»

25 кастрычніка, 13:13

Беларускі абаронца Арцём Рахманаў у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты - мир» успомніў аб праглядзе ў «Шахцёры».

– Працоўная кніжка ўжо была ў сейфе ў офісе клуба. Нам удалося дамовіцца на тыя ўмовы кантракта, якія задавальнялі абодва бакі.

– Але ў адзін момант усё абарвалася.

– У прынцыпе, так і было. Аляксей Бага быў ува мне зацікаўлены, тым больш у «Шахцёры» цэнтральная зона абароны стала праблемнай – сышлі Хадаркевіч і Паліцевіч, яшчэ нейкія гульцы пакінулі клуб. Увогуле, мы вельмі хутка ўсё ўзгаднілі, я пачаў трэніравацца з камандай. Да таго ж быў у дастаткова добрай форме, у адпачынку трымаў сябе ў тонусе. Па-мойму, у нейкую пятніцу дамовіліся, што ў панядзелак я прайду медагляд, і мы заключым кантракт, які да таго часу рыхтаваўся. Заставаліся фармальнасці, працоўная была ў офісе клуба.

Але ў тыя ж дні клуб прадставіў новага спартовага дырэктара, які даў забарону на пераход мяне і Арцёма Гурэнкі – патэнцыйных пачаткоўцаў.

– Прычына?

– Ніхто нічога не тлумачыў. Усё склалася так, як склалася, – сказаў Рахманаў.