Усе навіны

Белінгем – другі з 1998 года гулец «Рэала», які забіў у трох першых матчах за клуб у ЛЧ

25 кастрычніка, 13:50

Учора, 24 кастрычніка, мадрыдскі «Рэал» адолеў «Брагу» ў матчы 3-га тура Лігі чэмпіёнаў з лікам 2:1.

Пераможны мяч на рахунку англійскага паўабаронцы Джуда Белінгема.

Ён стаў другім з 1998 года футбалістам «сметанковых», які забіў у трох першых матчах за клуб у ЛЧ.

Тады гэта ўдалося Крысціяну Карамбе, які забіў у абодвух чвэрцьфінальных матчах супраць «Байера» у сезоне 1997/1998 і ў першай паўфінальнай гульні супраць дортмундскай «Барусіі».