Усе навіны

Уладзіслаў Татур: «Адчуваецца безвыходнасць. Альшэўскі паплыў»

26 кастрычніка, 09:25

Журналіст Уладзіслаў Татур падзяліўся меркаваннем пра прэс-канферэнцыю галоўнага трэнера БАТЭ Кірыла Альшэўскага пасля матча з «Мінскам» (1:2).

– Магу зразумець, калі трэнер так пасля матчу з дрэнным судзействам. Напрыклад.

Але праз відэа адчуваецца безвыходнасць.

Гаворачы на футбольнай мове, Альшэўскі паплыў.

Я добра да Кірылы, ён здольны трэнер, але быць трэнерам – гэта не толькі якасныя тэарэтычныя веды, але і здольнасць іх данесці, праца з распранальняй і ўменне трымаць удар пад ціскам нават у такім складаным для Барысава сезоне. З гэтым пакуль праблемы, – напісаў Татур.