Усе навіны

Дамінік Гашэк: «Лічка? Ён падтрымлівае вайну працай у Расіі. Законы Чэхіі дазваляюць гэта, нажаль»

28 кастрычніка, 11:05
3

Дамінік Гашэк ацаніў дзейнасць экс-трэнер брэсцкага «Дынама», а цяпер трэнера маскоўскага «Дынама», Марцэла Лічкі ў Расіі.

– Расійскі футбол звязаны з чэшскімі трэнерамі. Зусім нядаўна «Арэнбург» узначальваў Іржы Ярошык, у «Дынама» працуе Марцэл Лічка. Яны выдатна адклікаюцца аб Расіі. Ёсць што адказаць суайчыннікам?

– Гэта іх рашэнне, і законы Чэхіі, на жаль, пакуль дазваляюць гэта.

Кожны грамадзянін нашай краіны, які працуе ў Расіі, сваёй працай стварае там каштоўнасці. Пасля Расія выкарыстоўвае гэтыя каштоўнасці для дасягнення сваіх мэт. Такім чынам, гэтыя чэшскія грамадзяне сваёй працай падтрымліваюць расійскі бок.

– А як жа гульцы з іншых краін? Нягледзячы на ўсе перашкоды, у нас працуе вельмі шмат легіянераў з розных дзяржаў.

– Гэта той выпадак, які я ўжо апісаў. Калі чалавек працуе ў Расіі, ён стварае там каштоўнасці, а значыць, падтрымлівае вайну. Не ўяўляю, як жыць з падобнай думкай, – сказаў Гашэк.