Усе навіны

Томас Мюлер – першы гулец у гісторыі «Баварыі», які забіваў за клуб у 15 розных сезонах Бундэслігі

29 кастрычніка, 13:17

Учора, 28 кастрычніка, мюнхенская «Баварыя» перамагла «Дармштат» у матчы чэмпіянату Германіі – 8:0.

Адзін з мячоў на ліку 34-гадовага Томаса Мюлера.

Дзякуючы гэтаму ён стаў першым гульцом у гісторыі «Баварыі», які забіваў за клуб у 15 розных сезонах Бундэслігі.

Мінулы рэкорд належаў Герду Мюлеру, Мехмету Шоллю і Клаўсу Аугенталеру (14).

Гол Мюлера можна паглядзець тут.