Усе навіны

«Мактаарал» і «Жэтысу» з беларусамі выратаваліся ад вылету з Д1 Казахстана

29 кастрычніка, 17:50

29 кастрычніка «Мактаарал» згуляў унічыю з «Акжэтпесам» (1:1), а «Жэтысу» – з «Актабэ» (2:2) у матчах апошняга тура чэмпіянату Казахстана.

«Мактаарал» Антона Шрамчанкі, Руслана Юдзянкова і Уладзіслава Касмыніна завяршыў выступленне ў сезоне на 10-м радку з 29 баламі, з той жа колькасцю ачкоў на 11-й пазіцыі фінішаваў «Жэтысу» Паўла Назаранкі. Абедзве каманды працягнуць гуляць у вышэйшай лізе краіны.

Нагадаем, з казахстанскага Д1 вылецелі «Каспій» Максіма Плотнікава і Іллі Чарняка, а таксама «Аксу» Андрэя Салаўя і Яўгена Зямко. Па выніках сезона каманды аказаліся на 12-м і 14-м месцах з 27 і 18 баламі адпаведна.

Чэмпіёнам Казахстана ў 2023 годзе стаў «Ардабасы» Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага (58 ачкоў), срэбра заваявала «Астана» Макса Эбонга (53 ачка).