Усе навіны

«Крумкачы» згуляюць са «Стэнлесам» у паўфінале Д3

30 кастрычніка, 17:55

30 кастрычніка ў АБФФ правялі лёсаванне паўфінальных пар другой лігі. Вызначылася, што «Партызан» згуляе з «Цэнтрам Футбола», а «Стэнлес» сустрэнецца з «Крумкачамі».

У турніры за 5-8 месцы «Мазырскi НПЗ» згуляе з «Новай Прыпяццю», а «Трактар» сустрэнецца з ДДЛГУ.

Першыя матчы адбудуцца 4-5 лістапада, матчы ў адказ – 11-12 лістапада.