Усе навіны

Андрэй Чэпа: «Не разумею, навошта расіянам запрашаць беларускіх суддзяў. Не здзіўлюся, калі гэта ўсё застанецца на словах»

30 кастрычніка, 18:50

Экс-кіраўнік дэпартаменту судзейства і інспектавання АБФФ Андрэй Чэпа падзяліўся меркаваннем аб прычынах запрашэння беларускіх суддзяў у РПЛ.

– Вы лічыце, што РПЛ можа не пайсці на прапанову РФС?

– Так. Што, там сваіх суддзяў не хапае? Там чарга стаіць. Узровень футбола ў Беларусі на нізкім узроўні. Што беларускія арбітры дадуць Расеі? Думаю, гэта нейкія палітычныя гульні, далёкія ад спорту. Па сутнасці, калі Ты запрашаеш суддзяў з іншай краіны, ты тым самым выказваеш недавер мясцовым. А гэта ўдарыць па ўзаемаадносінах паміж РФС і РПЛ.

– А расіяне прыедуць у ЧБ?

– Калі ім будзе плаціць Расія, то паедуць хоць да чорта на кулічкі. На радзіме канкурэнцыя вялікая, а тут хоць нешта можна адпрацаваць. Але, упэўнены, хутка расчаруюцца ва ўзроўні нашага чэмпіянату і антуражу, – сказаў Чэпа.