Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «Магуайр лепш гуляе справа, асабліва супраць каманд, якія высока прэсінгуюць»

30 кастрычніка, 19:55

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг распавёў, чаму вырашыў пакінуць Рафаэля Варана на лаўцы запасных ва ўчорашнім матчы 10-га тура АПЛ супраць «Манчэстэр Сіці».

«Сіці» будуць прэсінгаваць вас. І калі гуляць з Рафай справа і Магуайрам злева, то гэта могуць узнікнуць праблемы – у выніку вы саб'ецеся на лонгболы. Як па мне, Магуайр лепш гуляе справа, асабліва супраць каманд, якія высока прэсінгуюць.

Так што так – я выпусціў у старце Джоні Эванса і пакінуў у запасе Варана з тактычных меркаванняў», – сказаў тэн Хаг.