Усе навіны

Член выканкама федэрацыі футбола Уругвая: «Матч са зборнай Расіі магчымы ў будучыні»

5 лістапада, 14:34

Расійскае выданне Sport24 апублікавала каментар члена выканаўчага камітэта Федэрацыі футбола Уругвая Эдуарда Масегі з нагоды магчымага правядзення таварыскага матчу зборных.

«Кантактаў з Расіяй няма, але так, вядома, матч паміж нашымі зборнымі магчымы ў будучыні. Гэта заўсёды магчыма», – сказаў Масега.

Нагадаем, што расійскія клубы і зборныя адхіленыя ад афіцыйных спаборніцтваў пад эгідай ФІФА і УЕФА з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ на тэрыторыю Украіны.