Усе навіны

«Аль-Іціхад» з Бензема і Кантэ прайграў іракскаму клубу «Аль-Кува Аль-Джавія» ў Лізе чэмпіёнаў Азіі

6 лістапада, 18:05

У матчы 4-га тура групавога турніру Лігі чэмпіёнаў Азіі іракскі клуб «Аль-Кува Аль-Джавія» абыграў аравійскі «Аль-Іціхад» – 2:0.

За «Аль-Іціхад» выступаюць французы Карым Бензема і Н'Гало Кантэ. Абодва яны выйшлі ў стартавым складзе.

«Аль-Іціхад» мае 9 балаў, каманда засталася лідэрам групы С. «Аль-Кува Аль-Джавія» мае 7 ачкоў і паднялася на другое месца.