Усе навіны

Уладзімір Нявінскі: «Нічыя з мінскім «Дынама» знервавала б абедзве каманды»

7 лістапада, 08:25

Трэнер БАТЭ Уладзімір Нявінскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з мінскім «Дынама» (1:0).

– Гэта той матч, у якім нічыя не задавальняла каманду?

– Адназначна. Нічыя знервавала б абедзве каманды. Рады, што перамаглі.

Паспрабуем спрацаваць па максімуме. А далей будзем глядзець у турнірную табліцу.

– У Кудраўца сур'ёзная траўма?

– Складана адказаць. Урач больш дэталёва адкажа. Пакуль ён у гэтых гульнях не дапаможа.

– Чаму Дзергачоў гуляе, а не Гутар?

– Агульнае рашэнне, кожны футбаліст гатовы выйсці і дапамагчы камандзе, – сказаў Нявінскі.