Усе навіны

Гутар упершыню згуляе за БАТЭ пасля вяртання ў каманду, брамнiк у стартавым складзе матчу з «Астраўцом»

7 лістапада, 15:41
1

34-гадовы галкіпер БАТЭ Аляксандр Гутар выйдзе ў стартавым складзе каманды ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Астраўца» (Д2). Паядынак пачнецца ў 16.00.

Для Гутара гэта першае з'яўленне ў складзе пасля вяртання ў БАТЭ.

Нагадаем, футбаліст 1 верасня вярнуўся ў БАТЭ амаль праз 11 гадоў.

Апошнім клубам 34-гадовага галкіпера быў «Аксу» з чэмпіянату Казахстана. Там Гутар правёў тры гульні і прапусціў шэсць мячоў.

Брамнік знаходзіўся ў сістэме БАТЭ з 2006 па 2013 гады. За гэты час Гутар прайшоў шлях ад моладзевых каманд да асноўнага складу. Усяго за першую каманду барысаўчан варатар згуляў 77 матчаў, прапусці 63 мячы, і правёў 37 матчаў на нуль.

Нагадаем, Гутар быў фігурантам «чорнага спісу» так званага міністэрства спорту, які складаецца як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні са спісу, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.

2 жніўня Гутар даў «пакаяную» прэс-канферэнцыю.