Усе навіны

«Рэал» падоўжыў кантракт з Камавінга

7 лістапада, 16:20

«Рэал» абвясціў пра працяг кантракта з паўабаронцам Эдуарда Камавінга.

Новае пагадненне дзейнічае да 30 чэрвеня 2029 года. Камавінга прыбыў у «Рэал» у 2021 годзе, калі яму было 18 гадоў, і за першыя два сезоны ён выйграў 6 тытулаў: Лігу чэмпіёнаў, клубны чэмпіянат свету, Суперкубак Еўропы, Ла Лігу, Кубак Іспаніі і Суперкубак Іспаніі.

20-гадовы француз правёў 114 матчаў у складзе «Рэала». Яго намінавалі на Golden Boy у 2021 і 2022, а таксама на Трафей Копа ў 2022 і 2023 гадах.

У бягучым сезоне ён адыграў 15 матчаў і здзейсніў 1 асіст. Па дадзеных Фабрыцыа Рамана, клаўсула за разрыў кантракту складае 1 млрд еўра.