Все новости

Аляксандр Гутар: «Будзем імкнуцца вярнуць заўзятараў БАТЭ на стадыён, каб яны нас падтрымлівалі, як і раней»

8 лістапада, 08:18

Брамнік БАТЭ Аляксандр Гутар падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Астраўца» (3:1).

– Як быццам нікуды не сыходзіў, як быццам не было 11 гадоў адсутнасці. Апошні матч я правёў у 2012 годзе супраць «Шахцёра». Рады, што вярнуўся дадому. Задаволены, што выйшаў на поле. Буду далей працаваць.

– Які матч успомніўся, калі выходзіў на поле?

– Мусіць, з «Леўскі», натуральна. Самы першы матч быў з «Нёманам». А вось з «Леўскі» быў запоўнены стадыён. Сёння было крыху балельшчыкаў. Сваёй гульнёй будзем імкнуцца іх вярнуць на стадыён, каб яны нас падтрымлівалі, як і раней.

– Два розных тайма атрымалася. Чаму?

– У першым тайме трэба было рабіць вынік. Усё роўна нам не дазволена гуляць так, як мы гулялі ў другім. Спішам на тое, што было шмат маладых футбалістаў. Можа, крыху разгубіліся. Будзем іх падтрымліваць. Галоўнае, што перамаглі, – сказаў Гутар.