Усе навіны

У Беларусі адкрылі два новыя футбольныя палі

9 лістапада, 11:29

У Іванава і Лельчыцах адкрылі поўнапамерныя футбольныя палі са штучным пакрыццём, паведамляе АБФФ.

Гарадскі стадыён у Іванава адкрыўся пасля рэканструкцыі на базе Іванаўскай ДЮСШ. Фінансава ў гэтым удзельнічалі АБФФ і Брэсцкі аблвыканкам.

Стадыён «Палессе» ў Лельчыцах афіцыйна знаходзіўся на рэканструкцыі, але фактычна аб’ект узводзілі з нуля. Акрамя поля, на стадыёне збудавалі таксама адміністрацыйны будынак.