Усе навіны

У «МЮ» тэн Хаг ужо прайграў больш выязных матчаў ЛЧ, чым у «Аяксе»

9 лістапада, 14:50

«Манчэстэр Юнайтэд» саступіў «Капенгагену» (3:4) у 4-м туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

Для Эрыка тэн Хага гэта паражэнне стала другім у двух выязных матчах ЛЧ на чале «МЮ» (у першым туры было 3:4 з «Баварыяй»). Гэта ўжо больш, чым у 16 гасцявых паядынках у якасці галоўнага трэнера «Аякса».

Акрамя таго, галандзец упершыню ў сваёй трэнерскай кар'еры прайграў два выязныя матчы ЛЧ запар. Наступны выезд – 29 лістапада супраць «Галатасарая».

Нагадаем, тэн Хаг узначальваў «Аякс» з 2017-га па 2022-ы год. У сезоне 2018/19 Эрыку ўдалося вывесці амстэрдамцаў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў. Мінулым летам ён узначаліў «МЮ», зараз каманда пад яго кіраўніцтвам праводзіць горшы адрэзак за апошнія 50 гадоў.

Нядаўна тэн Хаг заявіў, што «МЮ» ніколі не будзе гуляць у той футбол, які паказваў яго «Аякс».