Усе навіны

Стэфана Піолі: «Такая колькасць траўм не можа быць проста нешанцаваннем»

12 лістапада, 14:50

Галоўны трэнер «Мілана» Стэфана Піолі занепакоены колькасцю траўм у сваёй камандзе. Нядаўні матч супраць «Лечэ» (2:2) з-за цягліцавых пашкоджанняў не змаглі дайграць Рафаэл Леау і Давідэ Калабрыя.

«Гэта праўда, што ў нас вельмі шмат траўм, і, шчыра кажучы, я не ведаю, чым гэта патлумачыць. Гэта не можа быць проста нешанцаваннем. Калі гуляеш настолькі часта, павялічваецца ўзровень фізічнага і псіхалагічнага напружання – гэта можа адбіцца на гульцах», – сказаў Піолі.

У гэтым сезоне гульцы «Мілана» ў цэлым атрымалі 22 траўмы рознай ступені сур'ёзнасці, 16 з іх – цягліцавыя пашкоджанні.