Усе навіны

Холанд забіў мінімум 2 галы ў 36 матчах чэмпіянату са студзеня 2020-га – гэта найлепшы паказчык сярод гульцоў з топ-5 ліг Еўропы

12 лістапада, 23:44
1

12 лістапада «Чэлсі» і «Манчэстэр Сіці» згулялі ўнічыю ў матчы 12-га тура АПЛ - 4:4.

Дубль і галявая перадача на Родры на ліку Эрлінга Холанда.

23-гадовы нарвежац забіў мінімум 2 галы ў 36 матчах чэмпіянату, пачынаючы са студзеня 2020-га, з таго часу, як дэбютаваў за дортмундскую «Барусію» – гэта найлепшы паказчык сярод усіх гульцоў з топ-5 ліг Еўропы.

На другім месцы Роберт Левандоўскі – 30 матчаў, на трэцім Кіліян Мбапэ – 29, на чацвёртым Карым Бензема – 20, на пятым Хары Кейн – 19.