Усе навіны

Вірц з'яўляецца найлепшым асістэнтам топ-5 ліг у 2023 годзе

13 лістапада, 20:01

«Баер» перамог «Уніён» (4:0) у 11-м туры Бундэслігі.

У гэтай гульні асістам на гол Алекса Грымальда вызначыўся паўабаронца Фларыян Вірц.

Гэтая дзейсная перадача стала для немца 18-й у 42 афіцыйных матчах за клуб ва ўсіх турнірах у 2023-м. Па гэтым паказчыку ён лідзіруе сярод усіх ігракоў топ-5 ліг Еўропы.

На другім месцы з 17 асістамі размясціўся вінгер «Рэала» Вінісіус Жуніяр.

Топ-5 выглядае наступным чынам:

1. Фларыян Вірц («Баер») – 18

2. Вінісіус Жуніёр («Рэал») – 17

3. Кевін дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці») – 15

4. Махамед Салах («Ліверпуль») – 14

5. Трэнт Аляксандэр-Арнольд («Ліверпуль»), Букаё Сака («Арсенал»), Бруну Фернандэш («МЮ») – 13