Усе навіны

Лучана Спаллеці: «Іммабіле – вельмі важны гулец для нас, але мне падалося, што іншыя ў лепшым стане»

14 лістапада, 11:30

Галоўны трэнер зборнай Італіі Лучана Спалеці распавёў, чаму ён не выклікаў форварда «Лацыа» Чыра Іммабіле на матчы кваліфікацыі Еўра-2024 супраць Паўночнай Македоніі і Украіны.

«Што тычыцца Іммабіле, мы лічым яго вельмі важным гульцом, за якім заўсёды сочым з поўнай увагай, як і за ўсімі футбалістамі. Мы ходзім глядзець матчы, трэніроўкі і ўлічваем шмат што, выклікаючы гульцоў у зборную.

У гэты момант мне здавалася, што іншыя тры нападаючыя былі ў лепшым стане, нават калі ў апошнім матчы ЛЧ ён забіў мяч і я яго павіншаваў», – сказаў Спалеці.

На гэтыя матчы Спалеці выклікаў трох цэнтрфорвардаў: Мойзэ Кіна («Ювентус»), Джакома Распадоры («Напалі») і Джанлуку Скамаку (Аталанта).

Матч Італія – Паўночная Македонія адбудзецца 17 лістапада. 20 лістапада італьянцы згуляюць у Леверкузене з Украіны.

Італія займае трэцяе месца ў групе С – 10 ачкоў у 6 матчах.