Усе навіны

Прэзідэнт Ла Лігі пра Белінгема: «АПЛ буйнейшая ад Прымеры, але найлепшы гулец Эўропы выступае ў Іспаніі, і ён англiчанiн»

14 лістапада, 20:22

Прэзідэнт іспанскай Ла Лігі Хаўер Тэбас назваў Джуда Белінгема лепшым футбалістам Эўропы.

«У нас гуляе лепшы гулец Эўропы, і ён англiчанiн.

Нельга параўноўваць дзве краіны. Вядома, АПЛ – буйнейшая ліга, але найлепшы гулец Эўропы выступае ў Іспаніі.

Таму ў нас есьць магчымасць прыцягваць найлепшых футбалістаў у Іспанію», – адзначыў Тэбас.