Усе навіны

«Манчэстэр Юнайтэд» не адпусціць Санча па нізкай цане ў студзені. Магчымая арэнда гульца

16 лістапада, 14:55

«Манчэстэр Юнайтэд» не гатовы адпусціць Джэйдана Санча за нізкі кошт.

23-гадовы вінгер «Юнайтэд» не гуляе больш за два месяцы. З-за канфлікту з галоўным трэнерам Эрыкам тэн Хагам ён быў адхілены ад працы з першай камандай.

Нягледзячы на гэта, клуб не адпусціць гульца па нізкім кошце ў студзені. У «МЮ» ведаюць, што некаторыя клубы паспрабуюць узяць Санча ў арэнду, папрасіўшы манкуніянцаў выплачваць большую частку яго зарплаты ў памеры 300 тысяч фунтаў у тыдзень.

Аднак «МЮ» не выключае, што прыме прапанову па арэндзе Джэйдана, але толькі на наступных умовах: клуб, які арандуе павінен узяць на сябе значную частку зарплаты гульца, а ў найлепшым выпадку – аплаціць сам трансфер.

Адзначаецца, што кіраўніцтва «Юнайтэд», уключаючы дырэктара Джона Мерта, падтрымалі тэн Хага, і трэнер наўрад ці змякчыць сваю пазіцыю, калі яго пра гэта папросіць новы акцыянер Джым Рэткліф.

Трэнер працягне патрабаваць ад гульца выбачэнняў – як у асабістай размове, так і ў публічным асяроддзі.