Усе навіны

ФІФА выплаціць «Рэалу» 1,2 млн еўра кампенсацыі за траўму Камавінга

16 лістапада, 23:00

ФІФА выплаціць «Рэалу» грашовую кампенсацыю за траўму паўабаронцы Эдуарда Камавінга. Ён атрымаў яе пасля сутыкнення з Усманам Дэмбеле на трэніроўцы зборнай Францыі. У Камавінга выяўлена расцяжэнне звязкаў калена, ён можа прапусціць каля двух месяцаў.

З-за таго, што гулец атрымаў траўму падчас паўзы на матчы зборных, ФІФА выплаціць «Рэалу» грашовую кампенсацыю ў памеры 20,5 тысячы еўра за кожны дзень яго аднаўлення. Агульная сума кампенсацыі можа дасягнуць 1,2 мільёна еўра, калі Камавінга не зможа гуляць на працягу 60 дзён.

Адзначым, што, паводле рэгламенту ФІФА, ліміт кампенсацыі за траўму гульца падчас паўзы на матчы зборных не павінен перавышаць 7,5 млн еўра, якія выплачваюцца на працягу аднаго года.