Усе навіны

Пасля пашкоджанняў Вінісіуса і Камавінга ў «Рэала» ужо 9 траўміраваных гульцоў

17 лістапада, 12:38

Пасля таго як у лагеры зборных пашкоджанні атрымалі Эдуарда Камавінга і Вінісіус Жуніяр, спіс траўміраваных «Рэала» ужо складае 9 гульцоў.

Да канца сезона яшчэ раней з-за траўм крыжападобных звязкаў вылецелі Ціба Куртуа і Эдэр Мілітаа. Таксама ўжо некалькі тыдняў аднаўляецца Дані Себальяс.

Нядаўна пашкоджанні атрымалі Арэльен Чуамені і Кепа Арысабалага, а перад паўзай на матчы зборных 2 гульні з-за праблем з плячом прапусціў Джуд Белінгем.

Акрамя таго, за мадрыдцаў да гэтага часу не дэбютаваў навічок Арда Гюлер – у яго ўжо другі рэцыдыў.

Наступныя матчы «Рэала»: «Кадыс», «Напалі» (Ліга чэмпіёнаў) і «Гранада».