Усе навіны

Шакіра атрымала 2 лацінаамерыканскіх «Грэмі» за песню пра Піке – адну з узнагарод ёй уручыў Серхіа Рамас

18 лістапада, 12:39

У ноч на 17 лістапада ў Севільі адбылася цырымонія ўзнагароджання лацінаамерыканскай версіі прэміі «Грэмі».

У намінацыях «Песня года» і «Найлепшая поп-песня» перамагла 46-гадовая Шакіра з кампазіцыяй, якая была прысвечана яе былому мужу, Жэрару Піке.

Адну з узнагарод ёй уручыў былы футбаліст «Рэала» Серхіа Рамас.

Акрамя гэтага Шакіра выйграла ў намінацыі «Найлепшае выкананне ў стылі урбан», але за песню «TQG» у дуэце з Karol G.