Усе навіны

«Барселона» правядзе таварыскі матч у ЗША на наступны дзень пасля гульні з «Альмерыяй» – заробіць 5 млн еўра

18 лістапада, 23:28

«Барселона» пацвердзіла, што згуляе таварыскі матч з мексіканскай «Амерыкай» у ЗША.

Гульня адбудзецца 21 снежня ў Даласе. Каманда адправіцца туды адразу пасля дамашняга матча 18-га тура Ла Лігі супраць «Альмерыі», які адбудзецца 20 снежня.

The Athletic паведамляе, што каталонцы заробяць за гэтую гульню 5 млн еўра.

«Барселона» ужо гуляла таварыскія матчы ў ЗША гэтым летам – тады футбалісты захварэлі на гастраэнтэрыт. Гэта прывяло да адмены першага матча, затрымкі ў паездках прывялі да пропуску трэніровак. Таксама ўмовы надвор’я і змяненне тэмператур таксама паўплывалі на каманду.

«Барселона» знаходзіцца на 3-й пазіцыі ў Ла Лізе. Наступны матч – 25 лістапада ў гасцях супраць «Рая Вальякана», каляндар тут.