Усе навіны

Жэрар Піке: «Рэалу» дастаткова 5 хвілін, каб выйграць матч, у гэтым веліч «Мадрыда»

21 лістапада, 12:33

Былы абаронца «Барселоны» Жэрар Піке патлумачыў свае словы пра тое, што апошнюю перамогу «Рэала» у Лізе чэмпіёнаў не запомняць.

«Перамога ў Лізе чэмпіёнаў мае вялікае значэнне. Я не хачу прымяншаць заслугі «Мадрыда», але тое, як вы выйгралі, таксама мае значэнне.

5 Ліг чэмпіёнаў, якія выйграла «Барса» – гэта пяць сезонаў, у якіх «Барса» выйгравала Ла Лігу і была найлепшая за ўсіх. Апошняя перамога «Мадрыда» у Лізе чэмпіёнаў паказала, што ні ў адным з двухматчавых супрацьстаянняў, а таксама ў фінале, «Рэал» не быў лепшы за суперніка.

Іх перамогу запомняць не з-за гульні, яе будуць памятаць за іншыя рэчы – за эпічнасць. Але ім гэтага дастаткова, і ў гэтым веліч «Рэала». Пяці хвілін дастаткова, каб выйграць паўфінал у «Сіці».

«Барса» ніводнага раунда плэй-оф не пройдзе, калі будзе лепш за суперніка [толькі] 5 хвілін», – сказаў Піке.

«Рэал» выйграў 14-ю Лігу чэмпіёнаў у 2022 годзе, абыграўшы ў фінале «Ліверпуль» (1:0).