Все новости

Тэбас падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Ла Лігі. Ён будзе балатавацца зноў

22 лістапада, 18:08

Прэзідэнт іспанскай Ла Лігі Хаўер Тэбас заявіў, што напісаў заяву аб адстаўцы. Таксама ён зазначыў, што зноў будзе прэтэндаваць на гэтую пасаду.

«Некалькі хвілін таму я падаў заяву аб адстаўцы з пасады прэзідэнта Ла Лігі да заканчэння тэрміну, які заканчваецца 23 снежня.

Пачнецца новы выбарчы працэс, у якім я буду прадстаўляць сваю кандыдатуру, таму я буду прасіць ухвалення і даверу клубаў, каб узяцца за выклікі, якія ёсць перад намі», – напісаў Тэбас у сваім твітары.

61-гадовы Тэбас займае гэтую пасаду з 2013 года. У 2019 годзе яго пераабралі на другі тэрмін.