Усе навіны

Тэн Хаг пра канфлікт з Варанам: «Не ведаю, пра што вы кажаце. Гэта чуткі»

24 лістапада, 21:23

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг адмаўляе інфармацыю пра канфлікт з Рафаэлем Варанам і пра тое, што футбаліст можа пакінуць клуб.

«Я не ведаю, пра што вы гаворыце. Гэта чуткі. Ён вельмі важны гулец, але ёсць унутраная канкурэнцыя. Так і мусіць быць у такім топ-клубе, як мы.

Калі трэба выбраць паміж двума бліскучымі гульцамі – Рафаэлем Варанам і Хары Магуайрам – вы павінны зрабіць выбар для гэтага рашэння», – сказаў тэн Хаг.