Усе навіны

Тэн Хаг: «Гульцам «МЮ» трэба зладзіцца з ціскам, каб забіваць больш»

24 лістапада, 23:16

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг выказаўся наконт нізкай рэзультатыўнасцi форвардаў «МЮ».

«Нашыя гульцы могуць забіваць, яны гэта ўжо прадэманстравалі. Маркус Рэшфард забіў 30 мячоў у мінулым сезоне. У Расмуса Хёйлунда 5 галоў у Лізе чэмпіёнаў. Нямногія футбалісты ў Еўропе здольныя на гэта.

Так што нашы гульцы здольныя забіваць, і настане момант, калі яны пачнуць гэта рабіць. Наша каманда займае пятае месца ў Прэм'ер-лізе па створаных момантах, так што гульцам трэба дадаць і справіцца з ціскам», – сказаў Тэн Хаг.