Усе навіны

Сяргей Волкаў: «Садаўнічы скокнуў, каб зламаць Анцiлеўскага. Казлоў таксама заслугоўваў чырвонай карткі»

26 лістапада, 23:12
2

Паўабаронца БАТЭ Сяргей Волкаў падзяліўся меркаваннем наконт выдаленняў нападаючага каманды Дзмітрыя Анцілеўскага, а таксама капітана «Нёмана» Івана Садаўнічага.

Абаронца груба сфаліў на Дзмітрыi Анцілеўскім пасля таго, як гулец «Нёмана» Максім Краўцоў некалькі секунд ляжаў на газоне пасля кантакту з супернікам.

– Мне здаецца, суддзя зрабіў правільна, выдаліўшы гульца «Нёмана». Магчыма, і Дзіма ў нейкай ступені потым быў няправы. Але пасля такога скачка ў ногі складана стрымаць эмоцыі.

Супернік скокнуў ніяк не ў мяч. Спецыяльна. Было бачна з усіх ракурсаў, што гэта скачок не толькі, каб сарваць атаку, але і зламаць. Як па мне, гэта брудная гульня.

Ды і, прама скажам, Казлоў таксама заслугоўваў чырвонай карткі. У матчы з «Нафтанам», калі я проста штурхнуў футбаліста навапалачан, мне далі чырвоную. А тут… Я знаёмы з Мішам, ён таксама эмацыйны хлопец. Але рабіць так нельга. Ён узяў і проста пачаў трымаць Анцілеўскага за шыю, пхацца... Разумею, гэта таксама эмоцыі. Але і ў Анцілеўскага былі эмоцыі, – сказаў Волкаў.