Все новости

Ясінскі ў якасці прычын няўдалага выступлення зборнай Беларусі U-21 назваў адсутнасць гульнявой практыкі і дрэнную рэалізацыю

28 лістапада, 18:15
2

Экс-галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі Сяргей Ясінскі падчас выканкама АБФФ выступіў са справаздачай. У якасці прычын няўдалага выступлення каманды ён назваў «абмежаваную колькасць гульцоў абарончага плана, і адсутнасць гульнявой практыкі ў многіх футбалістаў зборнай, і дрэнная рэалізацыя створаных гульнявых момантаў».

Па выніках справаздачы спецыяліст падаў у адстаўку, якую задаволілі члены выканкама.

Нагадаем, у вышэйшай лізе сезона-2023 дзейнічае ліміт на маладых гульцоў, паводле якога ў стартавым складзе кожнай каманд на кожны паядынак на полі павінен знаходзіцца мінімум адзін гулец 2002 года нараджэння ці маладзейшы. Менавіта гэтыя футбалісты і гуляюць у зборнай U-21.