Усе навіны

«Барусія» Д, «Атлетыка» і «Лацыа» выйшлі ў плэй-оф ЛЧ

29 лістапада, 09:00

Па выніках першага гульнявога дня 5-га тура Лігі чэмпіёнаў яшчэ 3 каманды гарантавалі ўдзел у 1/8 фіналу.

У групе Е «Атлетыка» на выездзе адолеў «Феенорд» (3:1) і аформіў выхад у плэй-оф ЛЧ, як і «Лацыа», які дома абыграў «Селтык». Нідэрландскі клуб будзе гуляць у Лізе Еўропы, а шатландцы засталіся без еўравясны.

У групе F дортмундская «Барусія» перамагла на выездзе «Мілан» (3:1) – гэта гарантавала ёй 1/8 фіналу ЛЧ. «ПСЖ» на 98-й хвіліне выратаваў дамашнюю нічыю з «Ньюкаслам» (1:1). Цяпер у парыжан 7 ачкоў, у англічан і італьянцаў ёсць па 5 пунктаў. У апошнім туры згуляюць «Барусія» Д – «ПСЖ» і «Ньюкасл» – «Мілан».

У групе G яшчэ ў мінулым туры «Манчэстэр Сіці» і «Лейпцыг» аформілі выхад у плэй-оф, у гэтым туры «Янг Бойз» абгулялі дома «Црвену Звезду» (2:0) і выбілі сербаў з еўракубкаў.