Усе навіны

Данецкі «Шахцёр» застаўся 3-м у групе ЛЧ, «Барселона» выйшла ў 1/8 фіналу

29 лістапада, 09:30

У 5-м туры Лігі чэмпіёнаў данецкі »Шахцёр» у намінальна дамашнім матчы абыграў «Антверпен» – 1:0.

У другой сустрэчы групы «Барселона» дома адолела «Порту» – 2:1.

Каталонцы аформілі выхад у плэй-оф ЛЧ – у папярэдніх двух сезонах клуб вылятаў у Лігу Еўропы. «Порту» і «Шахцёр» гарантавалі ўдзел у ЛЕ, але яшчэ не вызначылі, хто з іх будзе гуляць у 1/8 фіналу ЛЧ. «Антверпен» страціў шанцы на еўравясну.

Гарнякам для выхаду ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў патрэбна толькі перамога над «Порту». Вочная сустрэча адбудзецца 13 снежня ў Партугаліі.

Табліца групы: