Усе навіны

Івулін пра белспорт: «Капскі вельмі жадаў развівацца. У іншых відах спорту не хапае летуценнікаў»

29 лістапада, 13:14
21

Спартыўны журналіст і стваральнік праекта «ЧестнОК» Аляксандр Івулін падзяліўся меркаваннем пра спачылага прэзідэнта БАТЭ Анатоля Капскага.

– Чаму не ва ўсіх відах спорту ўсё ідзе добра? Няма стратэгій, няма разумення, як развівацца, няма мэнэджэраў? Чаму Капскі быў такі адзін на ўсіх?

– Анатоль Анатольевіч супер хацеў развівацца. Ён ездзіў на стажыроўкі, яны прадалі Кутузава ў «Мілан», яны паехалі, убачылі там Міланела, усю гэтую індустрыю.

Тады гэта была супер рэвалюцыя, бо ў Беларусі насуперак усяму вырошчвалі футбалістаў на стадыёнах з незразумелым пакрыццём. Тамака гэта была цэлая індустрыя, супер медцэнтры, супер усё, і ён вельмі жадаў развівацца. Ён заўсёды адпраўляў людзей, з якімі працаваў на стажыроўкі: «Едзеце, вучыцеся, прыязджайце». Трэнеры, у яго стала ездзілі ў Мілан, па ўсіх класных камандах, і яны падглядалі.

Гэта гісторыя пра тое, што для таго, каб развівацца, каб набліжацца да таго ўзроўню, трэба шмат вучыцца, шмат усялякіх рэчаў з сябе даставаць, і гэта сапраўды было жаданне.

БАТЭ ў 2008 годзе ўпершыню выйшаў у Лігу Чэмпіёнаў. Капскі казаў, што для яго гэты турнір стаў як наркотык. Яму ўжо хацелася, хацелася, хацелася. Вось гэтая гісторыя пра поспех, пра мару, пра тое, што ты хочаш быць найлепшым і гуляць з найлепшымі. Гэта супер гісторыя пра жаданне, пра тое, што мы жадаем даставаць з сябе ўсе гэтыя рэчы і выконваць сваю мару. Нават цудоўны быў фільм, калі Антоліча не стала «Капскі. Жыццё за мару». І там фантастычна абсалютна быў перформанс, калі першы матч пасля смерці Антолія Анатольевіча і там быў вялізны банэр з яго партрэтам з надпісам унізе «Жыццё за мару, жыццё за БАТЭ». Па-мойму, гэта лепш за ўсё апісвае гісторыю, калі чалавек жадае марыць, не баіцца марыць, і робіць усё, каб наблізіць гэтую мару.

Што тычыцца іншых відаў спорту, там не асабліва хапае летуценнікаў, на маю думку. Марыць, гэта ж класна, гэта ж ставіць мэту, гэта жыць, гэта рухацца некуды.

І вельмі важны момант, што шмат хто пагаджаецца з такой шэрасцю з шэрагу: «Ну вось, мы там выйшлі кудысьці там, на ўзроўні рэспублікі, вось у нас ёсць нейкая столь».

А навошта прабіваць галавой гэтую столь, каб выйсці на нейкую новую арбіту, калі можна і так сябе нармальна адчуваць, не высоўвацца кудысьці, сядзець, – сказаў Івулін.

Паказаць яшчэ 21