Усе навіны

Імобіле прызнаны гульцом тыдня ў Лізе чэмпіёнаў

2 снежня, 09:56

Нападаючага «Лацыа» Чыра Імобіле прызналі найлепшым гульцом 5-га тура ў Лізе чэмпіёнаў.

У дамашнім матчы супраць «Селтыка» італьянец прынёс сваёй камандзе перамогу дублем, забіўшы на 82-й і 85-й хвілінах.

Акрамя Імобіле , на званне лепшага гульца гульнявога тыдня ў ЛЧ прэтэндавалі паўабаронца «Бенфікі» Жаау Марыу (хет-трык у вароты «Інтэра»), вінгер «Галатасарая» Хакім Зіеш (дубль са штрафных удараў і асіст у матчы з «Манчэстэр Юнайтэд») і вінгер «Манчэстэр Сіці» Філ Фодэн (1 гол і два асісты «Лейпцыгу»).

У папярэдніх чатырох турах узнагароду атрымлівалі Антуан Грызман, Альвара Марата (абодва – «Атлетыка»), Эванілсан і Галена (абодва – «Порту»).

У Лізе Еўропы найлепшым гульцом 5-га тура прызналі форварда «Фрайбурга» Міхаэля Грэгарыча, які аформіў хет-трык і асіст у вароты «Алімпіякаса», а ў Лізе канферэнцый – Беньяміна Нюгрэна з «Нордшэланда» (хет-трык з «Фенербахчэ»).